
У красавіку 2025 года каманда “Народнага дэпутата” падала заяўку на ўдзел у міжнародным хакатоне па штучным інтэлекце ў Бельгіі, прысвечаным супрацьдзеянню дэзынфармацыі.
Мы прапанавалі ідэю інструмента, які дапамагае лакальным ініцыятывам правяраць факты праз ШІ, распазнаваць маніпуляцыі ў афіцыйных паведамленнях і хутка ствараць зразумелыя тлумачэнні складаных тэм для шырокай аўдыторыі.