Мы распрацавалі серыю навучальных модуляў, каб дзяліцца тым, што сапраўды працуе. У аснове — наш уласны вопыт стварэння ШІ-інструментаў, узаемадзеяння з жыхарамі Беларусі, а таксама наладжвання ўнутранай працы каманды ў складаных умовах. Гэтыя веды могуць быць карыснымі для актывістаў, журналістаў, IT-спецыялістаў і незалежных медыя.
Тэматыка навучання:
-
Лічбавая бяспека і ўнутраная арганізацыя каманды
Як абараняць інфармацыю, выкарыстоўваць VPN і шыфраванне, будаваць бяспечныя працэсы і дакументацыю ў распаўсюджаных камандах. -
Заканадаўства ЕС у сферы ШІ для НДА
Разбор EU AI Act, работа з персанальнымі дадзенымі, рызыкі дыскрымінацыйных алгарытмаў і інтэграцыя юрыдычнай экспертызы ў распрацоўку. -
Уводзіны ў нейрасеткі
Асновы генератыўнага ШІ, агляд платформаў (OpenAI, Claude, Mistral), работа з промтамі, этыка і абмежаванні. -
Стварэнне і даабучэнне ШІ-асістэнтаў
Як мы навучалі нашага бота: праца з лакальнымі дадзенымі, выкарыстанне open-source мадэляў, аптымізацыя пад канкрэтныя кейсы. -
Парсінг і аналіз адкрытых дадзеных
Збор дадзеных з дзяржаўных сайтаў, сацсетак і платформ, стварэнне баз, аўтаматызацыя, візуалізацыя і ІІ-апрацоўка. -
Барацьба з прапагандай і аналіз каментарыяў
Методыкі выяўлення ботаў і шаблонаў, аналіз тональнасці, праца з таксічнымі тэмамі, выкарыстанне каментарыяў як інструмента зваротнай сувязі. -
Узаемадзеянне з уладамі і арганізацыя кал-цэнтра
Скрыпты і CRM для кал-цэнтра, аўтаматызацыя зваротаў, аб’яднанне людзей вакол ініцыятыў, падтрымка доўгатэрміновай актыўнасці.
Мы перакананыя: распаўсюджванне гэтых ведаў умацуе ўвесь сектар і паскорыць лічбавую трансфармацыю грамадзянскай супольнасці. Мы не проста тлумачым, як працуе ШІ, — мы паказваем, як з яго дапамогай вырашаць рэальныя задачы.
