
Распрацаваная праграма канферэнцыі «Штучны інтэлект і нейралінгвістыка: аналіз сацыяльных каментарыяў у беларускім кантэксце», якая пройдзе ў Варшаве (Польшча), адкрывае магчымасць далучыцца ўсім зацікаўленым у прымяненні сучасных аналітычных тэхналогій да даследавання інфармацыйнай прасторы Беларусі. Для ўдзелу просім пісаць у асабістыя паведамленні ў Telegram.
Мерапрыемства сканцэнтруецца на аналізе дэзынфармацыі, выяўленні паводзінных аномалій у сацсетках і прымяненні нейралінгвістычных інструментаў у беларускім кантэксце. У праграме — выступленні не менш за 5 экспертаў з галіны ШІ, лінгвістыкі і інфармацыйнай бяспекі, круглы стол, сесія пытанняў і адказаў, а таксама нетворкінг.
Чаканыя вынікі канферэнцыі:
- распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні ШІ для аналізу каментарыяў;
- публікацыя вынікаў у адкрытым доступе;
- канцэпцыя інтэрактыўнай анлайн-платформы для даследчыкаў;
- падрыхтоўка навучальнага курса і запыт да партнёраў па распрацоўцы тэхнічных рашэнняў.
Увесь кантэнт мерапрыемства будзе запісаны і выкарыстаны для стварэння навучальных матэрыялаў.