Народны дэпутат — адкрытая анлайн-пляцоўка

Навучанне

Мы распрацавалі серыю навучальных модуляў, каб дзяліцца тым, што сапраўды працуе. У аснове — наш уласны вопыт стварэння ШІ-інструментаў, узаемадзеяння з жыхарамі Беларусі, а таксама наладжвання ўнутранай працы каманды ў складаных умовах. Гэтыя веды могуць быць карыснымі для актывістаў, журналістаў, IT-спецыялістаў і незалежных медыя.

Тэматыка навучання:

  • Лічбавая бяспека і ўнутраная арганізацыя каманды
    Як абараняць інфармацыю, выкарыстоўваць VPN і шыфраванне, будаваць бяспечныя працэсы і дакументацыю ў распаўсюджаных камандах.

  • Заканадаўства ЕС у сферы ШІ для НДА
    Разбор EU AI Act, работа з персанальнымі дадзенымі, рызыкі дыскрымінацыйных алгарытмаў і інтэграцыя юрыдычнай экспертызы ў распрацоўку.

  • Уводзіны ў нейрасеткі
    Асновы генератыўнага ШІ, агляд платформаў (OpenAI, Claude, Mistral), работа з промтамі, этыка і абмежаванні.

  • Стварэнне і даабучэнне ШІ-асістэнтаў
    Як мы навучалі нашага бота: праца з лакальнымі дадзенымі, выкарыстанне open-source мадэляў, аптымізацыя пад канкрэтныя кейсы.

  • Парсінг і аналіз адкрытых дадзеных
    Збор дадзеных з дзяржаўных сайтаў, сацсетак і платформ, стварэнне баз, аўтаматызацыя, візуалізацыя і ІІ-апрацоўка.

  • Барацьба з прапагандай і аналіз каментарыяў
    Методыкі выяўлення ботаў і шаблонаў, аналіз тональнасці, праца з таксічнымі тэмамі, выкарыстанне каментарыяў як інструмента зваротнай сувязі.

  • Узаемадзеянне з уладамі і арганізацыя кал-цэнтра
    Скрыпты і CRM для кал-цэнтра, аўтаматызацыя зваротаў, аб’яднанне людзей вакол ініцыятыў, падтрымка доўгатэрміновай актыўнасці.

Мы перакананыя: распаўсюджванне гэтых ведаў умацуе ўвесь сектар і паскорыць лічбавую трансфармацыю грамадзянскай супольнасці. Мы не проста тлумачым, як працуе ШІ, — мы паказваем, як з яго дапамогай вырашаць рэальныя задачы.