
У студзені-красавіку 2025 года мы распрацавалі спецыяльны софт, які з дапамогай штучнага інтэлекту аналізуе каментарыі ў TikTok пад пэўнымі акаўнтамі і відэа.
Нейрасеткі апрацоўваюць вялізныя масівы дадзеных і дазваляюць бачыць, што хвалюе людзей, як змяняецца іх стаўленне да падзей, асобаў, чыноўнікаў і сацыяльных праблем. Сістэма аўтаматычна вызначае анамаліі, рост незадаволенасці, фіксуе змяненні ў тональнасці дыскусій і вылучае патэнцыйныя інфанагоды.
За тры месяцы тэставага выкарыстання гэты інструмент прынёс ужо канкрэтныя вынікі:
— былі атрыманыя інфанагоды для незалежных СМІ;
— знойдзеныя відавочцы важных падзей, пра якія не пісалі афіцыйныя каналы;
— выяўленыя лакальныя праблемы, пра якія паведамлялі карыстальнікі, і частцы з іх была аказана канкрэтная дапамога — ад інфармацыйных рэкамендацый да прамога звароту ў органы.
Падрабязны аналіз атрыманых вынікаў — ужо на сайце ў асобным артыкуле.